Кафедра беларускай філалогіі УА “Брэсцскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна” запрашае прыняць удзел у VIII завочнай алімпіядзе па беларускай мове вучняў 10 класаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці.
Матэрыялы алімпіяды будуць цікавы тым, хто вывучае ці даследуе беларускае слова, яго семантыку, этымалогію, а таксама неабыякавы да гісторыі, культуры і традыцый нашага краю.
Каб прыняць удзел у алімпіядзе, неабходна перайсці па наступнай ссылцы: https://forms.gle/2BFUCx1kebsYxs116 або
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfaPXE0_UUwYJ4Nn1zMausQgnMTYFQHziZlGCKTuviNMd-__Q/viewform?usp=sf_link і адказаць на пытанні па прапанаванай форме.
Матэрыялы алімпіяды будуць даступны 07.02.2024 г. і 08.02.2024 г.
Вынікі алімпіяды будуць падведзены 21-22 лютага і размешчаны на сайце кафедры (https://www.brsu.by/kafedra-belorusskoj-filologii).
раскрыть » / « свернуть