З 16.02.2026 па 21.02.2026 у школе пад дэвізам "Як ты дорага мне, мая родная мова!" праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Мэтай якога сталі: папулярызацыя цікавасці да роднага слова, пашырэнне кругагляду вучняў па беларускай мове і літаратуры, выхаванне павагі да гісторыі і культуры свайго народа, павышэнне цікавасці да вывучэння прадметаў. Тыдзень быў насычаны шэрагам цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.
Пачаўся тыдзень з выставы лінгвістычных газет. Таксама ў панядзелак НіцэвічН.У. правяла ў вучнямі 5-6 класаў моўнае падарожжа "Ад станцыі "Займальна" да станцыі "Пазнавальна". Падчас мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні па розных станцыях: фразеалагізмы, крыжаванка, пошукавы, прапорцыі, будаўнічы, сяброўскі.У канцы гульні пераможцы атрымалі квіткі для падарожнікаў.
Таксама ў гэты дзень стартаваў конкурс для вучняў 5-х класаў на самы акуратны сшытак, які доўжыўся цэлы тыдзень.
17.02.2026 Купрацэвіч Н.А. правяла ў вучнямі 7-х класаў гульнёвую праграму "У лабірынце слоў", які складаўся з розных цікавых прыпынкаў: літаратурны пазл, лінгвістычны, знайдзі адпаведнасці, смачна есці, літаратурны рынг. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.
18.02.2026 настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі аформлены стэнды, прысвечаныя пісьменнікам- юбілярам гэтага года. Таксама ў гэты дзень Хілінская Л.Г. правяла з вучнямі 8-х класаў алімпійскія гульні па беларускай мове "Ведай роднае слова!". Падчас мерапрыемства вучні спрабавалі сябе ў складанні слоў, у якасці перакладчыкаў, паэтаў. Яны адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі, удзельнічалі ў пантаміме.
Усе актыўна ўдзельнічалі.
19.02.2026 настаўніцай Бездарогавай І.І. з вучнямі 9-10 класаў праводзілася віктарына "Таксі", падчас якой падлеткі адказвалі на пытанні з розных галін нашай культуры: славутасці, пісьменнікі, святы, абрады і звычаі, песні і танцы. У гэты ж дзень настаўнікі з вучнямі 5-7 класаў праводзілі конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. З малюнкаў вучняў была арганізавана выстава.

20.02.2026 напярэдадні Дня роднай мовы Хілінская Л.Г. з вучнямі 11- з класаў правяла турнір эрудытаў, прысвечаны Дню роднай мовы. Вучні адказвалі на пытанні па розных раздзелах: Дзень пісьменнасці, сімволіка, нашы " смачныя" словы, міфы і легенды, Беларусь турыстычная, фразеалагізмы.
21.02.2026, у Дзень роднай мовы, Бездарогава І. І. з вучнямі 10-х класаў правяла квэст- гульню "Мая родная мова, ганаруся табой". Вучні прынялі ўдзел у станцыях: фразеалагізмы, веру- не веру, шарады, словаведы, крылатая паштоўка. Яны яшчэ раз змаглі акунуцца ў атмасферу прыгожага беларускага слова. Таксама ў гэты дзень настаўнікі - моваведы праводзілі акцыю "Пажаданні роднай мове". Падчас акцыі вучні і настаўнікі пісалі пажаданні мове і афармлялі іх у выглядзе паштоўкі. З пажаданняў была аформлена выстава.

У суботу падвялі і вынікі Тыдня. Пераможцы конкурсаў:" На самы акуратны сшытак", турнір эрудытаў " Падумай і адкажы", конкурс малюнкаў - былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.
Трэба адзначыць, што Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў цікава, пазнавальна і актыўна.
19.02.2024 у школе стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Пачаўся тыдзень традыцыйна: выставай лінгвістычных газет.

Працягваецца тыдзень беларускай мовы. 20.02.2024 быў аформлены стэнд " Нашы юбіляры". У гэты ж дзень Ніцэвіч Н.У. з вучнямі 5-6 класаў правяла лінгвістычнае падарожжа "Таямніцы роднай мовы". Падчас мерапрыемства былі прапанаваны заданні па наступных турах: " Кемлівыя дзеткі" ( адказвалі на пытанні), " Пільнае вока" ( шукалі арфаграфічныя памылкі), "Смачная дэгустацыя" ( перакладалі словы), "Хуткі і ўважлівы" ( падбіралі беларускія адпаведнікі). Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

21.02.2024 падчас святкавання Дня роднай мовы
з вучнямі 9-11 класаў анлайн праводзілася моўная хвілінка

Насычаным на мерапрыемствы быў Дзень роднай мовы. На ўроках інфарматыкі з вучнямі праводзілася анлайн моўная пяціхвілінка. Таксама былі арганізаваны конкурсы: " Лепшае пажаданне мове" ( вучні на лістах пісалі пажаданне роднай мове), "Адгадай беларускую песню" ( на перапынках гучалі мелодыі на словы беларускіх паэтаў, а вучням трэба было іх адгадаць і запісаць, лісты апускалі ў скрыню). На перапынках вучням 5 і 6 класаў былі прапанаваны мультфільмы на роднай мове.

22.02.2024 у школе традыцыйна прайшоў конкурс " Буслік". Таксама Бездарогава І. І. правяла незвычайны ФЭСТ з вучнямі 8 класаў. Вучні наведалі віртуальны музей, паспрабавалі свае сілы ў конкурсе " Расшыфруй прыказку", разгадвалі загадкі з вяселай хаткі, успомнілі знакамітых беларускіх дзеячаў

23.02.2024 вучні складалі віншавальныя паштоўкі з нагоды Дня абаронцаў Айчыны. У гэты ж дзень настаўніца Купрацэвіч Н.А. з вучнямі 10 і 11 класаў правяла лінгвістычную гульню- конкурс " Юныя лексіколагі". Удзельнікі гульні атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, а галоўнае - больш прасякнуліся павагай і любоўю да роднай мовы.

24.02.2024 былі падведзены вынікі Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў: "Самы акуратны сшытак", " Адгадай беларускую песню", " Лепшае пажаданне мове".
_____________________________________
У школе стартаваў Тыдзень беларускай мовы 2023
Як звычайна, ён адкрыўся выставай насценных газет. Увазе вучняў і настаўнікаў былі прапанаваны газеты рознай тэматыкі: з цікавымі заданнямі па мове,“Кветкі роднай зямлі”, “Наша родная мова”, “Мая Радзіма – Беларусь”,
“Родная мова”, “Карта беларускіх пісьменнікаў”. У гэты ж дзень стартаваў конкурс сярод вучняў 5-х класаў на самы акуратны сшытак. Ён будзе працягвацца цэлы тыдзень.

Адбыўся конкурс "Загадкі ў малюнках"
Вучні 5-6 класаў малявалі адгадкі, да каторыx трэба было складаць загадкі. У гэты ж дзень у адным з кабінетаў беларускай мовы была прапанавана выстава кніжак – мініяцюр, прысвечаных фальклорнай спадчыне, дзе вучнямі былі прадстаўлены маленькія кніжачкі з прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі, прыкметамі і павер'ямі. На працягу дня вучні школы маглі дакрануцца да жамчужын народнай творчасці.

Працягваецца Тыдзень роднай мовы
15.02.23 настаўнікамі і вучнямі быў аформлены стэнд “Нашы юбіляры", прысвечаны М. Гарэцкаму і В.Дуніну-Марцінкевічу. Таксама у гэты дзень праводзіўся конкурс "Адгадай прыказкі і фразеалагізмы", падчас якога на перапынках вучні адгадвалі змешчаныя на стэндзе ў выглядзе малюнкаў прыказкі і фразеалагізмы. Адказы памяшчалі ў святочную скрыню.

Настаўніцай Ніцэвіч Н. У. быў праведзены турнір знаўцаў "Да роднай мовы дакраніся", падчас якога вучні адгадвалі і тлумачылі фразеалагізмы, вызначалі аўтараў вершаваных радкоў, складалі прыказкі і тлумачылі іх значэнне, спявалі ўрыўкі беларускіх песень.

_______________
Настаўніцай Бездарогавай І. І. была праведзена
гульня "Сваімі словамі"
Удзельнікі перакладалі словы з рускай мовы, тлумачылі значэнне пэўных слоў, фразеалагізмаў, апісвалі ўтоеныя прадметы. У гэты ж дзень адбылося закрыццё тыдня і ўзнагарода пераможцаў конкурсаў дыпломамі і салодкімі прызамі.
________
У школе стартаваў Тыдзень беларускай мовы 2022
" Як ты дорага мне, мая родная мова"
У гэты дзень у бібліятэцы была наладджана выстава, прысвечаная пытанням развіцця беларускай мовы. У гэты ж дзень адбылася акцыя "Гавары са мной па - беларуску". Вучні і настаўнікі на перапынках размаўлялі на роднай мове. Быў аформлены стэнд “Мова наша родная”, на якім быўлі размешчаны пялёсткі, на якіх былі падабраныэпітэты да слова “мова”. Праходзіла акцыя “Маё любімае беларускае слова”, падчас якой дзеці малявалі прадметы, якія адлюстроўвалі іх любімае слова.

20.09.2022
У межах Тыдня роднай мовы адбыўся
Марафон “Мова родная – мова модная”
. Вучні на перапынках слухалі і спявалі беларускія песні. Таксама прайшла квэст -гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”. Падчас гульні вычні выконвалі заданні па беларускіх загадках, прыказках, песнях, гісторыі мовы. Дзень прайшоў цікава і займальна.

Прэзентацыя віншавальных паштовак
“Пажаданне роднай мове”
У школе працягваецца Тыдзень беларускай мовы. 21.09.22 была праведзена прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданне роднай мове”. Вучні стваралі паштоўкі, выказвалі словы віншавання роднай мове. Угэты ж дзень прайшоў Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Удзел прымалі вучні 10 - 11 класаў. А вучні пачатковых класаў на перапынках глядзелі мультфільмы на роднай мове.

Конкурсная праграма “Таямніцы народнай спадчыны”
Вучні адгадвалі загадкі, пазнавалі герояў народных казак, састаўлялі прыказкі, складалі казкі. У гэты ж дзень прайшла выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа

_______________________________________________________________________________________________
З 14.02.22 па 19.02.22 у школе праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пачаўся тыдзень выставай лінгвістычных газет рознай тэматыкі: "Родная мова", "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", "Мая Радзіма - Беларусь", "Карта беларускіх ппісьменнікаў", "Беларускія народныя абрады"



15.02.22 настаўніцай Хілінскай Л. Г. у 5 -х класах быў праведзены літаратурны турнір "Таямніцы фальклорнай спадчыны" Вучні адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, перакладалі словы, малявалі малюнкі да казак, была гульня і з гледачамі.




У гэты ж дзень настаўніцай Купрацэвіч Н. А. з вучнямі 9 класа быў праведзены патрыятычны квэст "Гісторыя маёй Радзімы - мая гісторыя. Падчас мерапрыемства дзеці наведвалі розныя станцыі: "Беларускія замкі", "Памятаем. Ганарымся", "Беларуская скарбонка", "Рэкі Беларусі", "Прадметы хатняга ўжытку", "Гарады маёй Радзімы", "Сялянскае адзенне". Квэст атрымаўся вельмі цікавым і пазнавальным.


Увазе вучняў і настаўнікаў былі прапанаваны кросэнсы па розных літаратурных творах: А Васілевіч "Сябры", К Чорнага "Насцечка", У Караткевіча "Паром на бурнай рацэ". Малюнкі былі прапанаваны па вершаваных і празаічных творах беларускіх пісьменнікаў.





Квэст - гульня "Знатакі беларускай мовы
Настаўніцай Бездарогавай І. І. была праведзена квэст - гульня "Знатакі беларускай мовы" Падчас гульні групы вучняў выконвалі разнастайныя заданні на розных прыпынках.



Падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі.
Конкурс на самы акуратны сшытак.
Конкурс на лепшы кросэнс.
Конкурс "Літаратурныя творы ў малюнках"
Тыдзень прайшоў цікава і займальна.
___________________________________________
разгарнуць » / « згарнуць