|
Школьны Гімн
Словы і музыка Ніны Ніцэвіч
У жывапiсным месцы Ля чыстае вады, Стаiць будынак школы Даволi малады. Прыветна пазiрае I прывiтанне шле Усiм дарослым людзям I радаснай дзятве.
Прыпеў: Гэта наша школа Па вуліцы Азёрнай. Па чым яе пазнаюць? Звініць званок бадзёры, Сардэчна запрашае Ён вучняў на ўрок. Няхай звініць шчасліва Школьны наш званок.
У школе нашай добра Нам веды набываць. За працай на ўроках Няма як сумаваць, Бо веды – гэта сіла , І веды –гэта свет. А з імі нам адкрыты Дарогі ў сусвет.
Сяброў у нашай школе Знойдзеш назаўжды. І пранясеш сяброўства Праз доўгія гады. Без дружбы і без працы Нам сіл не гартаваць, А гэта неабходна, Каб чалавекам стаць.
|